Праз 6 месяцаў Латвія пераходзіць на еўра
9 ліпеня Савет міністраў фінансаў краін ЕС (ECOFIN) прыняў канчатковае рашэнне на гэты конт. Пры абмене 1 еўра будзе каштаваць 1,422 латы.
Латвія пераходзіць на еўра з 1 студзеня 2014 года. Міністры канчаткова зацвердзілі, што латы на еўра будуць абменьвацца па курсе 0,702804 лата за еўра.
Латвія стане 18-й краінай еўразоны. Са студзеня заробкі і пенсіі будуць выплачвацца ў еўра. У першыя два тыдні наступнага года латышы змогуць разлічвацца ў крамах як латамі, так і еўра. Але рэшту ўсюды будуць выдаваць у еўра, паведамляе Delfi.