Прэм'ер Канады абураны, што "ЗША распачалі гандлёвую вайну"

Джасцін Трудо і Дональд Трамп

Джасцін Трудо і Дональд Трамп / Reuters

У свеце пачалася новая гандлёвая вайна. Пачалі працаваць тарыфы, якія ўвёў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на тавары з Канады, Мексікі (25-адсоткавыя пошліны) і Кітая (павялічаны да 20%). Гэтыя краіны адказалі ўвядзеннем сваіх тарыфаў.

Канада і Кітай ужо падалі іскі супраць ЗША у Сусветную гандлёвую арганізацыю.

“Сёння ЗША распачалі гандлёвую вайну супраць Канады — свайго найбліжэйшага партнёра і саюзніка, свайго найбліжэйшага сябра. Канадцы разважлівыя, але мы не адступімся ад барацьбы”, — заявіў канадскі прэм’ер Джасцін Трудо. Канада з 4 сакавіка ўвяла 25-адсоткавую пошліну на тавары з ЗША на суму 30 млрд канадскіх долараў, праз тры тыдні (калі нічога не зменіцца) — на яшчэ $125 млрд. Яна будзе дзейнічаць, пакуль Злучаныя Штаты не скасуюць сваё рашэнне, паведамляе Reuters.

"Сёння няма абсалютна ніякага апраўдання або неабходнасці ў гэтых тарыфах", — сказаў Трудо.

Трамп гаварыў, што такім чынам хоча "прымусіць Мексіку, Канаду і Кітай выканаць свае абяцанні спыніць нелегальную іміграцыю і спыніць паток атрутнага фентанілу і іншых наркотыкаў". Пасля заявы прэм'ера Канады ён прыгразіў новымі тарыфамі.

Рынкі рэагуюць маментальна. Толькі за некалькі гадзін (у ЗША цяпер раніца) індэкс Dow Jones упаў на 1,6%. За апошнія пяць дзён праз страх гандлёвай вайны ён страціў адразу 2,52%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі