Пуцін абвясціў раптоўную праверку войскаў Усходняй ваеннай акругі
Пра гэта паведаміў міністр абароны, генерал арміі Сяргей Шайгу на нарадзе ў ваенным ведамстве з кіраўнічым складам Узброеных Сілаў Расіі.
Шайгу даручыў вывесці органы ваеннага кіравання і войскі на палігоны. Там плануецца ажыццявіць іх падрыхтоўку да выканання задач на кантрольных занятках і тактычных вучэннях, перадае РБК.
Для ўзмацнення авіяцыі Мінабароны загадала перабазаваць на Далёкі Усход частку авіяцыі Цэнтральнай ваеннай акругі.
Таксама Мінабароны даручылі правесці праверку грамадзянскіх ведамстваў па іх гатоўнасці да выканання задач ва ўмовах ваеннага часу. Праверкі закрануць Мінпрамгандаль, Мінкамсувязі, Мінтранс, Расдрук, Рассувязь, Расавіяцыю, Расаўтадар ды інш.
Гэта ўжо не першая раптоўная праверка боегатоўнасці войскаў, якая праходзіць у Расіі на ўзроўні акруг. Напрыканцы чэрвеня праходзіла раптоўная праверка войскаў Цэнтральнай ваеннай акругі, у якой былі задзейнічаныя больш за 65 тысяч вайскоўцаў.
Фота — AFP