Пуцін абвясціў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты Расіі ў 2024 годзе
Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін абвясціў, што будзе балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе, пішуць расійскія СМІ.
Пра свой намер выставіць кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары Пуцін заявіў пасля ўручэння ў Крамлі ордэнаў "Залатая Зорка" ўдзельнікам вайны Расіі супраць Украіны.
У выпадку перамогі Пуцін пяты раз стане прэзідэнтам Расіі. Асноўныя канкурэнты Пуціна альбо ў зняволенні, або выціснутыя за мяжу.
Сёння расійская Цэнтральная выбарчая камісія афіцыйна зацвердзіла, што галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у РФ зойме тры дні — 15, 16 і 17 сакавіка 2024 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.