Пуцін лічыць, што Украіна выйшла з СССР не зусім законна?
Пра гэта прэзідэнт Расіі нібыта заявіў народнаму дэпутату Украіны, былому кіраўніку Меджліса крымскіх татараў Мустафе Джамілеву.
Пра гэта Джамілеў распавёў украінскім журналістам па выніках тэлефоннай размовы з Пуціным у Маскве, перадае УНІАН. Размова адбылася пры спрыянні экс-прэзідэнта Татарстана Мінцімера Шайміева і доўжылася каля паўгадзіны.
Джамілеў, кажа, што нагадаў пра Будапешцкі мемарандум 1994 года. Тады ЗША, Вялікабрытанія і Расія выступілі гарантам незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў абмен на яе адмову ад ядзернай зброі.
У адказ, па словах Джамілева, Пуцін заявіў, што самаабвяшчэнне незалежнай Украіны не зусім адпавядала савецкім нормам, якія прадугледжваюць працэдуру выхаду са складу СССР.
Нагадаем, што ў савецкай Канстытуцыі было абвешчана права саюзных рэспублік на аддзяленне, але працэдура ніяк не была прапісаная.
Фота — AP