Пуцін паабяцаў ўплываць на "ДНР" і "ЛНР" дзеля ўрэгулявання ва Украіне

Уладзімір Пуцін паабяцаў, што Масква будзе аказваць увесь свой уплыў на кіраўніцтва Данецка і Луганска, каб працэс мірнага ўрэгулявання ішоў "патрэбнымі тэмпамі і з патрэбнай якасцю". Такая заява прагучала ад кіраўніка Расіі на прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель, якая прыбыла сёння ў Маскву.

Пуцін таксама заклікаў улады Украіны спыніць эканамічную блакаду Данбаса, перадае РБК. Расійскі кіраўнік заклікаў прамога дыялогу паміж Кіевам, Данецкам і Луганскам. Ён дадаў, што прэтэнзіі па выкананні мінскіх дамоўленасцяў ёсць у абодвух бакоў канфлікту ва Украіне. на думку Пуціна,  для кантролю за выкананнем падпісаных дакументаў неабходна выкарыстоўваць інструменты АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі