Пуцін: Расія можа пагадзіцца на амерыканскую акцыю ў Сірыі

Гэты дазвол не прадугледжвае наземнай аперацыі і ўстанаўлівае крайні тэрмін для любых дзеянняў — да 90 дзён.



Прэзідэнт ЗША Барак Абама атрымаў падтрымку самых шанаваных рэспубліканцаў ў гэтым пытанні. Спікер Палаты прадстаўнікоў Джон Бэйнэр і лідар рэспубліканскай большасці Эрык Кантар заявілі пра падтрымку ваенных дзеянняў пасьля сустрэчы з Абамам ў Белым доме, перадае Радыё "Свабода".



ЗША і Францыя раней апублікавалі звесткі даследаванняў. З іх вынікае, што 21 жніўня ў Сірыі быў нанесены хімічны ўдар супраць грамадзянскага насельніцтва, і яго зрабілі ўрадавыя войскі. Сірыя катэгарычна адмаўляе гэта і перакладае адказнасць на паўстанцаў.



Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія пагодзіцца на ваенную аперацыю ў Сірыі, калі будзе даказаная віна Башара Асада ва ўжыванні хімічнай зброі. Таксама Пуцін чакае, каб санкцыю на ваеннае ўмяшанне даў Савет бяспекі ААН.



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі