Пуцін расказаў пра сваю галоўную мэту ў вайне супраць Украіны

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на касмадроме Усходні / kommersant.ru
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на касмадроме Усходні / kommersant.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін перакананы, што мэты і задачы яго вайны ва Украіне будуць выкананыя. Пра гэта расійскі кіраўнік казаў на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці. Гэтыя мэты ён назваў "зразумелымі" і "высакароднымі".

"Галоўная мэта — дапамога людзям на Данбасе. На жаль, кіеўскія ўлады адмовіліся выконваць Мінскія пагадненні. Працягваць далей трываць гэты генацыд было проста немагчыма", — сказаў Пуцін. Ён лічыць, што "сутыкненне з вырашчанымі ва Украіне антырасійскімі сіламі было непазбежнае".

Пры гэтым расійскі прэзідэнт лічыць, што ізаляваць Расію немагчыма. І сама Масква не мае намеру ізалявацца.

Разам з Пуціным на будпляцоўцы касмадрома знаходзіцца і Аляксандр Лукашэнка. Ён прыляцеў раніцай на Далёкі Усход. Пуцін даручыў "Раскосмасу" забяспечыць "падрыхтоўку і палёт на расійскім касмічным караблі прадстаўніка Беларусі".

Расія распачала вайну супраць Украіны 24 лютага. Першапачаткова Пуцін казаў пра намер "дэмілітарызаваць" і "дэнацыфікаваць" Украіну, каб "абараніць людзей" ад "генацыду з боку кіеўскага рэжыму". Але людзі ва Украіне мабілізаваліся і пачалі абараняцца. Вайна працягваецца ўжо паўтара месяца. За гэты час частка гарадоў ва ўсходняй Украіне аказалася разбураная. Украінская пракуратура кажа пра больш чым 6 тысяч ваенных злачынстваў і агрэсію, учыненыя на тэрыторыі краіны. Загінула каля 200 дзяцей, яшчэ каля 350 — параненыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі