Работнікі мэблевай фабрыкі ў Барысаве кармілі і гладзілі шалёнага грызуна

"Вавёркі, нягледзячы на свой мілы выгляд, могуць праявіць агрэсію"

"Вавёркі, нягледзячы на свой мілы выгляд, могуць праявіць агрэсію" / pixabay.com

Работнікі мэблевай фабрыкі ў Барысаве злавілі на тэрыторыі прадпрыемства вавёрку і пасадзілі яе ў клетку. На наступны дзень яна загінула, узніклі падазрэнні, што работнікі кармілі, бралі ў рукі, гладзілі шалёнага грызуна. І яны пацвердзіліся.

У спісе медыкаў ужо 15 чалавек, у тым ліку 4-гадовае дзіця. Усіх іх накіравалі на агляд да хірурга і атрымання лячэння, піша "Мінская праўда". А барысаўская раёнка нагадвае мясцовым жыхарам, што "вавёркі — гэта дзікія жывёлы", якія, "нягледзячы на свой мілы выгляд... могуць праявіць агрэсію і ўкусіць чалавека, заразіўшы яго пры гэтым небяспечнымі захворваннямі і нават шаленствам".

Нядаўна Мінаховы здароўя паведаміла пра выпадкі масавых кантактаў людзей з хворымі на шаленства жывёламі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях. Цяпер дадаўся выпадак у Мінскай вобласці. Дарэчы, летам у Мінскім раёне жанчыну пакусала шалёнае ваверчаня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі