Ракеты над Міжземным морам — выпрабаване ізраільскіх мішэняў

Пра гэта тэрмінова паведамілі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. Траекторыя палёту цэляў праходзіла "з цэнтральнай часткі Міжземнага мора" ў накірунку ўсходняй часткі гэтага мора. Як вядома, чакаецца вайсковая аперацыя ЗША ў Сірыі. Аднак улады Сірыі паведамілі, што радары не зафіксавалі падзення ракет на тэрыторыі іх краіны.



Пазней мінабароны Ізраіля паведаміла, што зафіксаваныя пускі былі выпрабаваннем мішэняў для сістэмаў Супрацьпаветранай абароны. І праходзілі яны сумесна з ЗША. Як інфармуе РІА "Новости", ракеты-мішэні "Якар" выкарыстоўваюцца для праверкі сістэмаў супрацьракетнай абароны.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі