Расія і Беларусь створаць адзіную візавую прастору

Беларусь і Расія падрыхтуюць пагадненне пра ўзаемнае прызнанне віз, выдадзеных грамадзянам трэціх краін. З такой заявай выступіў прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Як паведамляе РБК, заява прагучала пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Таксама расійскі кіраўнік паведаміў, што тэрмін разгляду заяваў аб атрыманні віду на жыхарства для грамадзян Расіі і Беларусі не будзе перавышаць тры месяцы.  Па словах Пуціна, сёння ўнесеныя змены ў пагадненне аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян на свабоду перамяшчэння і выбар месца знаходжання і жыхарства.

Фота — kremlin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі