Расія пагражае сарваць перамір'е ва Украіне ў адказ на санкцыі ЕС

"Якраз у гэты момант у Брусэлі не прыдумалі нічога лепшага, як абвясціць чарговыя антырасейскія санкцыі. На які адказ разлічвалі іх аўтары? На адказ Расіі? Гэты адказ абавязкова паследуе, і пра гэта мы шчыра, загадзя папярэджвалі нашых партнёраў", — заявіў ён. 

Нарышкін лічыць, што дзеянні ЕС могуць прывесці да зрыву перамір'я ва Украіне, піша gazeta.ru

Нагадаем, што 8 верасня ЕС узгадніў новы пакет санкцый супраць Расіі. Іх уступленне ў сілу было адкладзена для вывучэння таго, як выконваецца пагадненне аб спыненні агню на Украіне. Амбасадары ЕС прымуць рашэнне аб увядзенні санкцый супраць Расіі 10 верасня.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі