Расія збіраецца прыняць у федэральную ўласнасць украінскую АЭС
АЭС знаходзіцца пад акупацыяй з пачатку вайны / unian.net
Расія збіраецца прыняць у федэральную ўласнасць аб'екты ўкраінскай Запарожскай АЭС. Такое даручэнне даў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
Запарожская АЭС — найбуйнейшая атамная электрастанцыя ў Еўропе. Яна знаходзіцца пад расійскай акупацыяй з пачатку вайны. На станцыі працягвае працаваць украінскі персанал.
Тым часам гендырэктар украінскай дзяржкампаніі "Энергаатам" Пётр Коцін заявіў, што бярэ на сябе кіраўніцтва Запарожскай АЭС. Паводле яго слоў, "адміністраванне станцыі перанесена ў Кіеў з моманту выкрадання генеральнага дырэктара ЗАЭС Ігара Мурашова" (Мурашова ўдалося вызваліць з расійскага палону з дапамогай МАГАТЭ).
Адначасова "Росэнергаатам" прызначыў новым дырэктарам ЗАЭС з боку РФ Алега Раманенку, расійскага інжынера.
Спроба юридичного рейдерства Запорізької атомної електростанції з боку Росії вимагає негайної реакції:
— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) October 5, 2022
1. Санкцій щодо Росатома.
2. Зупинки будівництва всіх атомних об’єктів за участю Росії.
3. Відмови від будь-яких партнерств із Росією в атомній промисловості.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.