Расія змагаецца з заходнімі краінамі за сімпатыі Афрыканскага кантынента

Саммит Россия-Африка, 2019 год, фото иллюстративное / kremlin.ru
Саммит Россия-Африка, 2019 год, фото иллюстративное / kremlin.ru

Вектар расійскай дыпламатыі зрушыўся ў паўднёвым кірунку. Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў наведаў 4 афрыканскія краіны, піша ВВС. Лаўрова прынялі ў Егіпце, Эфіопіі, Угандзе і Конга-Бразавіль.

Але Расія — не адзіная, хто змагаецца за сімпатыі афрыканскага кантынента. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон на гэтым тыдні таксама адправіўся ў афрыканскае турнэ. Але маршрут Лаўрова ён не паўтарае і наведвае Камерун, Бенін і Гвінею-Бісаў. ВВС расказвае гэтую напружаную дыпламатычную гісторыю барацьбы за Афрыку.

Большасць афрыканскіх краін у сакавіку падтрымалі рэзалюцыю ААН з асуджэннем расійскай агрэсіі ў Украіне. Але сярод афрыканскіх дзяржаў было і нямала тых, хто ўстрымаўся. Сярод тых, хто не асудзіў Расію — краіны Афрыканскага поўдня, якія, адзначае ВВС, адчуваюць сябе абавязанымі РФ за даўнюю дапамогу ў барацьбе з белым апартэідам.

Сярод іх таксама і Уганда, якая рыхтуецца ўзначаліць Рух Недалучэння — Міжнародную арганізацыю, створаную ў гады "халоднай вайны", чальцы якой адмаўляюцца ад удзелу ў вайсковых блоках.

"Мы не верым у тое, што трэба быць ворагамі чыйгосьці ворага", — сказаў прэзідэнт Уганды Ёверы Мусевені на прэс-канферэнцыі з Лаўровым.

Цяпер Расіі і краінам Захаду трэба будзе растлумачыць Афрыцы, хто насамрэч прычына голаду і росту коштаў на прадукты харчавання ў рэгіёне. Расія настойвае на тым, што вінаватыя заходнія санкцыі, Захад — што першапрычына ў развязванні Расіяй вайны ва Украіне.

Сярод аргументаў краін ЕС і ЗША ёсць і матэрыяльныя. Штаты паабяцалі афрыканскім дзяржавам 1,3 мільярда даляраў на барацьбу з голадам. А ўзначаленая Францыяй місія па забеспячэнні харчовай і сельскагаспадарчай устойлівасці абяцае дапамогу афрыканскай сельскай гаспадарцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі