Расійская Дзярждума прыняла ў першым чытанні закон аб забароне ЛГБТ-прапаганды

Спікер Дзярждумы Валодзін кажа, што да наступнага чытання закон могуць зрабіць яшчэ больш жорсткім / ТАСС
Спікер Дзярждумы Валодзін кажа, што да наступнага чытання закон могуць зрабіць яшчэ больш жорсткім / ТАСС

Дэпутаты расійскай Дзяржаўнай думы аднагалосна прынялі ў першым чытанні законапраект аб забароне ЛГБТ-прапаганды, піша "Новая газета. Еўропа".  Пад забарону мае трапіць прапаганда "нетрадыцыйных сексуальных адносін" сярод расіян любога ўзросту, асаблівая ўвага нададзеная дзецям. Аўтары дакумента мяркуюць, што маленькія расіяне не павінныя бачыць сцэны "нетрадыцыйных сексуальных стасункаў і (або) сімпатый", а таксама атрымліваць інфармацыю, здольную "выклікаць у дзяцей жаданне змяніць пол".

Фільмы, "якія прапагандуюць нетрадыцыйныя сексуальныя адносіны", не будуць атрымліваць пракатнае пасведчанне. Такія ж правілы будуць працаваць і ў дачыненні да рэкламы. Пры гэтым да другога чытання законапраект могуць зрабіць яшчэ больш жорсткім, не выключае ВВС. Медыя спасылаецца на словы спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна. На пасяджэнні ён успомніў пра апытанне "Комсомольской правды", згодна з якім 65% рэспандэнтаў лічаць, што неабходна ўводзіць крымінальнае пакаранне за прапаганду ЛГБТ. "Ёсць над чым працаваць да другога чытання", — сказаў Валодзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі