Расійская падлодка з’явілася каля тэрытарыяльных вод Латвіі
Месца, дзе заўважылі ваеннае судна, не з’яўляецца закрытым, таму фактычнага парушэння не было.
Латвійскія ўзброеныя сілы паведамляюць, што 16 сакавіка ў выключнай эканамічнай зоне Латвіі з’явілася расійская падлодка праекта 877 “Палтус”. Судна праплыла на адлегласці 27 марскіх міль ад тэрытарыяльных вод краіны.
Інфармацыя пра гэта з’явілася ў твітары Нацыянальнага сходу Латвіі, інфармуе ВВС.
У лістападзе 2014 года і сёлета ў лютым у выключнай эканамічнай зоне Латвіі ўжо з’яўляліся падводныя лодкі і карветы ваенна-марскога флоту Расіі. Але ў адрозненні ад тэрытарыяльных водаў выключная эканамічная зона не з’яўляецца закрытай для ваенных караблёў іншых дзяржаў.
Ілюстратыўнае фота з сайта dic.academic.ru