Расійскія банкі сыходзяць з Крыму з-за магчымых санкцыяў

Пра гэта паведамляе “Крым.Рэаліі”. За апошні тыдзень фінансавы рынак рэгіёну страціў дваіх удзельнікаў. 15 кастрычніка сваю працу спыніў томскі “Прамрэгіёнбанк”, які прыйшоў сюды ўсяго два месяцы таму. Паводле афіцыйнага звароту банка, закрыццё офісу ў Сімферопалі — гэта вымушаны крок, звязаны з абвастрэннем знешнепалітычнай абстаноўкі і ўзмацненнем сістэмных рызыкаў для банка і яго партнёраў.

Еўрапейскія і амерыканскі банкі разглядаюць Крым як акупаваную тэрыторыю і могуць адмовіцца ад правядзення аперацыяў тых расійскіх гульцоў, якія на ёй працуюць. Да таго ж, камерцыйная прывабнасць Крыма нашмат ніжэйшая, чым чакалася: тут высокія кошты на арэнду і малое насельніцтва. Утрымліваць офіс на паўвостраве робіцца для дробных банкаў вельмі дорага.

9 кастрычніка зачыніўся яшчэ адзін расійскі суб’ект, які працаваў у Крыме — “Донінвестбанк”. Праўда, гэтым разам спыненне працы было вымушаным — Цэнтрабанк забраў у гэтай установы ліцэнзію. Прычынай такога рашэння была крэдытная палітыка з высокай рызыкоўнасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі