Расійскія вайскоўцы захапілі 2 украінскія караблі, бою не было (відэа)

Як паведамляе ТСН, расіяне захапілі карветы "Луцк" і "Хмяльніцкі". Маракоў, якія на іх былі, вывелі на сушу. Агулам іх было каля 200 чалавек. Інфармацыі пра супраціўленне ўкраінцаў няма.



Таксама раніцай 20 сакавіка паднялі расійскі сцяг тры адзінкі Ваенна-марскіх сілаў Украіны (у тым ліку катар і ратавальны буксір).



Іншыя ўкраінскія караблі працягваюць заставацца заблакаванымі.



Тым часам украінскі фрэгат "Гетман Сагайдачны" здзейсніў рэйд з Адэсы і прымусіў сыйсці з украінскіх тэрытарыяльных водаў некалькі расійскіх караблёў. Зброя падчас інцыдэнту не выкарыстоўвалася, адзначае "Украінская праўда".
 

Расійскі спецназ захапіў украінскі карвэт "Цярнопаль"
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі