Раўкоў: У Беларусі не ставіцца задача цалкам перайсці на кантрактнае войска

Раўкоў: У Беларусі не ставіцца задача цалкам перайсці на кантрактнае войска

У Беларусі не ставіцца задача цалкам перайсці на кантрактнае войска, хаця служба па кантрактах актыўна выкарыстоўваецца. Пра гэта міністр абароны Андрэй Раўкоў распавёў у інтэрв'ю агенцтву БЕЛТА.

Кіраўнік ваеннага ведамства прызнаў, што ў сучасным войску неабходна павялічваць колькасць вайскоўцаў, якія праходзяць службу па кантракце. "Толькі прафесіяналы могуць найбольш эфектыўна выкарыстоўваць сучасныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі і падтрымліваць баявую гатоўнасць на досыць высокім узроўні", — падкрэсліў ён. Цяпер у беларускім войску 20% салдатаў і сяржантаў праходзяць службу па кантракце (у 2014 годзе — 16%, у 2015-м — 17%, у 2016-м — 19%).

Але патрэбы цалкам перайсці на кантрактнае войска ў Беларусі няма. "Зыходзячы з эканамічных магчымасцяў дзяржавы з улікам абароннай дастатковасці, патрэбы ў камплектаванні Узброеных Сіл асабовым складам па мабiлiзацыйным плане і іншых асаблівасцяў, характэрных для Беларусі, не ставіцца задача на поўны пераход на кантрактную армію", — патлумачыў Раўкоў.

Міністр нагадаў, што некаторыя краіны свету вяртаюцца да ўсеагульнага прызыву грамадзян на тэрміновую службу. Такая форма адноўленая ў Літве, Грузіі ды Украіне. Нагадаем, што Грузія і Украіна аднавілі ўсеагульны прызыў пасля таго, як сутыкнуліся з ваеннай агрэсіяй з боку Расіі. 

У Швецыі вайсковы абавязак для мужчын і жанчын пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2018 года. На гэты год запланавана паставіць "пад ружжо" 4 тыс. Навабранцаў. Пра намер абвясціць усеагульны вайсковы абавязак заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі