Размеркаваныя ўжо амаль усе сродкі, сабраныя на марафоне салідарнасці
На дапамогу палітвязням перавялі 510 тысяч еўра
Размеркаваныя ўжо амаль усе сродкі, сабраныя на марафоне салідарнасці з палітвязнямі "Нам не ўсё адно". Пра гэта паведамляе прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета.
Па стане на 17 студзеня ў арганізацыі і фонды для дапамогі палітвязням і іх сем'ям пераведзена 509 800 еўра. Пры гэтым падчас марафону (пасля аплаты камісіі) было сабрана 545 740,22 еўра. Каля 12 тысяч еўра пакуль захоўваецца ў крыптавалюце.
З моманту апошняга паведамлення пра размеркаванне грошай былі пераведзеныя наступныя траншы:
14 000 еўра — праваабарончай ініцыятыве дапамогі палітзняволеным Dissidentby;
28 500 еўра — дабрачыннаму фонду "Краіна для жыцця";
8800 еўра — фонду дапамогі беларусам у Літве Razam.
Бліжэйшым часам Назіральная рада марафону праверыць, як размяркоўваюць грашовыя сродкі паміж палітзняволенымі і іх сем’ямі наступныя арганізацыі: Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam, арганізацыя "Анархічны чорны крыж — Беларусь", Фонд Медыцынскай Салідарнасці Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.