Red Hot Chili Peppers напісалі каля 30 песень для новага альбома

Red Hot Chili Peppers напісалі каля 30 песень для новага альбома. Праўда, пакуль не знайшлі для яго прадзюсара. Пра гэта NME даведаліся ад гітарыста гурта Джоша Клінгофера. Музыка сцвярджае, што "Перцы" штодня праводзяць у студыі, яны падрыхтавалі безліч песень. Такая ж палітыка была ў гурта пры падрыхтоўцы апошняй пласцінкі "I’m With You", калі хлопцы "аддалі Энтані чортаву уйму мелодый, а той напісаў словы да 50 песень". А потым музыкам давялося выпусціць 17 дадатковых трэкаў, якія не ўвайшлі ў альбом. Клінгофер кажа, што гэтага больш нельга рабіць, але 30 песень ужо назбіралася.

Таксама гітарыст сцвярджае, што альбом пішацца без прадзюсарскай падтрымкі. З 1989 года "Перцаў" кантраляваў Рык Рубін. Але зараз ён не бярэ ўдзел у запісу. Таму, інтрыгуе Клінгофер, "адсутнасць прадзюсара можа прынесці любыя нечаканасці".

Паводле NME

Фота: stadium-arcadium.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі