Абломак спадарожніка "Мерыдыян" абрынуўся на дом расіяніна (фота)
Стала зразумела, што няма ніякага кантролю за працэсам падзення штучных спадарожнікаў Зямлі.
Напрыканцы мінулага тыдня пад Навасібірскам упалі абломкі спадарожніка сувязі Мінабароны РФ "Мерыдыян", запушчанага на ракеце-носьбіце "Саюз-2.1б". Ён выбухнуў у атмасферы і абрынуўся праз 20 хвілін пасля старту.
Абломкі "Мерыдыяну" разляцеліся па чатырох вёсках, найбольш "цікавы" фрагмент - металічны шар дыяметрам у 50 см - абрынуўся ў пасёлку Вагайцава на прыватны дом. Дах дома быў адрамантаваны мясцовай адміністрацыяй.
Акрамя гэтага, на стары Новы год чакаецца падзенне на Зямлю абломкаў міжпланетнай станцыі "Фобас-Грунт". На гэты раз не пашанцуе афганцам: паводле папярэдніх разлікаў, расійская марсіянская станцыя абрынецца на зямлю недалёка ад горада Мірабад, а таксама ў зоне падзення знаходзіцца частка Еўропы, у тым ліку - Украіна.
Паводле: http://www.segodnya.ua