Афрыка [7]: Кейптаўн — горад пад самым сінім небам!
Сёння пашпацыруем па Кейптаўне, самым паўднёвым горадзе самай Паўднёвай Афрыкі!
Пасля вельмі урбаністычнага мегаполіса на паўднёвым захадзе краіны мы скіраваліся да краю Афрыкі, туды, дзе зліваюцца два акіяны і дзе недалёка знаходзіцца знакаміты Мыс Добрай Надзеі — у бізнэс-сталіцу Паўднёвай Афрыкі, у Кейптаўн.
Спачатку мы збіраліся ехаць 26 гадзін на цягніку, каб паглядзець краіну, але ў апошні момант перадумалі і вырашылі зэканоміць час самалётам. Пералёт доўжыўся 2 гадзіны, а знаёмыя нам казалі: "Будзе шалёна прыгожа пры пасадцы!". Нажаль, самалёт садзіўся ў цемры і адзінае, што я паспела заўважыць у ілюмінатар, — гэта агеньчыкі на вялікай вышыні, міма якіх мы ляцелі. "Няўжо гэта такія высокія вышкі ці будынкі?" — паспела падумаць я, і праз некалькі хвілін шасі бухнуліся на пасадачную паласу. Яшчэ не бачыўшы горад пры сонечным святле, я ўжо была ўпэўненая, што ён апынецца неверагодна прыгожым, і з такімі думкамі правалілася ў сон у хостэле.
На раніцу я пабачыла з вокнаў маленькія пагоркі і акіян удалечыні. А калі на рэцэпцыі хостэла заўважыла панараму нейкага гораду, падумала: "Хм, цікава, павесілі нейкую фантастычную іншапланетную панараму…", а потым прыгледзелася і заўважыла подпіс: "Кейптаўн". Ужо потым я даведалася, што гэтая гара ў самым цэнтры называецца Сталовай і што раней увесь горад быў пад вадой, а гэтая гара была востравам! Пазней мы на яе падымемся і паглядзім на горад з вышыні больш за 1000 м!
Горад стварыў уражанне вельмі інтэрнацыянальнага: калі ў Ёбургу было больш чорных, то тут было ўсіх рас патрошкі. Тут жыве каля 3,5 млн чалавек, клімат вельмі мяккі і, хоць мы і прыехалі бліжэй да полюсу, але халадней не стала, нават наадварот. Вада ў акіяне вельмі халодная — каля +5, ніхто не купаецца. Паветра — крыштальна чыстае, неба — неверагодна сіняе! Глядзіце самі.
Натрапілі на дзіўны квартальчык з рознакаляровымі дамамі. Проста рай для мастацкіх асобаў!
Вось так выглядае Кейптаўн з невялікага ўзгорка. Можна падняцца вышэй, на Сталовую гару, але фотаздымкі адтуль мусяць быць асобна!
Гэта турыстычны цэнтр горада, Вотэр-Фронт.
Бераг Атлантычнага акіяну.
Тут усе займаюцца спортам. Усе!
Край гораду. Тут вялікае беспрацоўе, вось гэтыя людзі чакаюць, што іх хоць нехта найме сёння…
Гэты замак пабудавала сабе нямецкая пара.
Прычал з маленькімі караблікамі.
На краю горада.
Працяг будзе...