Агітуй, бо прайграеш: кіраўніцтва для творчых патрыётаў

ДжыбДжаб - два студэнты, браты Эван і Грэг Спірыдэлісы, ужо больш за 10 год займаюцца тым, што забаўляюць амерыканцаў сваёй прадукцыяй. Вось, напрыклад, іх ролік "Надыйшоў час агітацыі!", які праглядзела амаль 3,5 мільёны чалавек з усяго свету. 

 
і жартаўлівы ролік пра супермэна Барака Абаму, які мае прыкладна столькі ж праглядаў:
 
Здымаць файныя ролікі пра выбары проста: можна пачынаць з дамашняга відэа, нават не маючы спецыяльнай студыі і рэжысёрскага досведу. А выбары могуць стаць добрай падставай для пачатку кар'еры. Гэта можа выглядаць так:
Дзякуючы выбарам можна навучыць замежнікаў хітрыкам мясцовай мовы, як гэта зрабіла амерыканская каманда FunEasyEnglish. На відэа героі мульціка тлумачаць, у чым розніца паміж erection і election, а таксама знаёмяць гледачоў з кандыдатамі на пасаду прэзідэнта ЗША. Яшчэ адна крэатыўная каманда FunBugs таксама зрабіла агітацыйны ролік да выбараў прэзідэнта ЗША ў 2008 годзе:
Daft the Vote - назва наступнага перадвыбарчага роліка, створанага творчай камандай амерыканцаў, якія толькі і зрабілі, што распісалі свае целы тэкстам песні, апранулі скрыні з фальгі на галаву ды напаўголыя просценька станчылі на камеру.  
Вось вельмі ўдалы прыклад палітычнага кавера на агульнавядомую забаўную песеньку (у гэтым выпадку - добра вядомага музычнага роліка Lama Song). Атрымалася "Obama Song":
 
Калі вы патрыёт і захапляецеся анімацыяй, можаце зрабіць ролік пра важнасць выбараў, падобны на той, што зрабілі палякі напярэдадні сёлетніх выбараў у іх краіне:  
Вельмі файны ролік, хоць і жартаўлівы, бо кандыдата такога не існуе - гэта крэатыў каманды КВН "Dasistfak":
 
Калі вы не валодаеце праграмамі для мантажу і стварэння мульцікаў, але ўмееце спяваць і граць на музычных інструментах, вы можаце паспрабаваць зрабіць музычны ролік у падтрымку свайго кандыдата, як гэта зрабілі музыкі з Конга:  
А калі вы ўмееце хутка і смешна гаварыць, вы можаце стаць беларускім Фрэдам, бо колькасць праглядаў і "лайкаў" Фрэда заакіянскага б'юць усе магчымыя межы. Напрыклад, у гэтым роліку хлапчына распавядае пра дзень выбараў прэзідэнтаў класа ў школе:  
Калі вы ўмееце трымаць камеру ў руках, ведаеце азы мантажа і клапоціцеся за будучыню сваёй краіны, можаце сыграць на трэшавасці вашага відэа. Вось гэта меркавалася як агітка расійскага дэпутата:  
Ну і для аматараў: на прасторах інтэрнэта знайшлася падборка драматычнай музыкі для галасавання:
 
Абірайце свой шлях і ДЗЕЙНІЧАЙЦЕ, агітацыйная кампанія ў Беларусі ўжо распачалася!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі