Белае медзведзяня стала хітом у інтэрнэце (фота)
Людзі выкармілі нованароджанага мядзведзіка і выратавалі ад смерці, цяпер за яго жыццём сочаць мільёны.
Белае мядзведзяня з мянушкай Сіку (у перакладзе з грэнландскай — "марскі лёд") стаў інтэрнэт-сенсацыяй пасля таго, як яго фотаздымкі выклаў на сваім сайце Скандынаўскі парк дзікай прыроды ў Даніі.
Ён з'явіўся на свет напрыканцы лістапада, а праз некалькі дзён стала зразумела, што ў ягонай маці не выдзяляецца малако. Каб выратаваць малятку ад смерці, яго вырашылі карміць штучна. Зараз ён важыць каля 4 кг і нармальна развіваецца.
Паводле http://top.rbc.ru/