Беларускія дзеці лепяць з пластыліну, а шведскія — з печыва! (фота)
У Стакгольме праходзіць "салодкая" выстава: школьнікі з усёй Швецыі змайстравалі аб'екты свайго гонару з традыцыйнага імбірнага печыва.
"Запрашаем на выставу з чароўным водарам з неверагодна важнай нагоды!" — напісана на плакаце на ўваходзе ў выставу ў Стакгольмскі музей архітэктуры.
"Усе дзеці маюць роўныя правы і роўнасць перад законам. Тым не менш, амаль 50.000 школьнікаў - ахвяры хуліганаў і аб'екты іх насмешак. Гэтая лічба роўная 1.650 поўных класаў. У гэтым годзе конкурс на лепшы імбірны домік праходзіць пад лозунгам "Гонар і забабоны: спячы тое, чым ты ганарышся, і спалі парачку сваіх забабонаў!"