Беларускія пісьменнікі выступілі на Гётэборгскім кніжным кірмашы
З 22 па 25 верасня ў шведскім горадзе Гётэборгу прайшоў адзін з найбуйнейшых кніжных кірмашоў у свеце. Актыўны ўдзел у кірмашы ўзялі беларусы.
Андрэй Дзмітрыеў распавёў пра палітычны момант.
Анка Упала прачытала свае вершы.
John Ralston Saul, кіраўнік міжнароднай ПЭН-асацыяцыі, канадскі пісьменнік і эсэіст, завітаў да беларускага шалашу.
На сцэне Андрэй Хадановіч
У цэнтры - амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.
На шведскай мове выйшлі тры асобныя выданні айчынных аўтараў – Артура Клінава, Барыса Пятровіча і Андрэя Хадановіча. Аўтары самі прадставілі свае творы чытачам. Таксама ў кірмашы ўзялі ўдзел Марыя Мартысевіч, Дзмітрый Плакс, Святлана Алексіевіч, Старшыня СБП Алесь Пашкевіч, маладыя перакладчыкі са шведскай на беларускую.
Фота: Марыя Сёдэрберг