Беларусы распавялі пра падарожжа да акіяну ў Варшаве (ФОТА)
Фотавыстава "З табурэтам праз кантыненты" адкрылася ў Беларускім Доме ў Варшаве.
Беларускія вандроўнікі Аўгіння Манцэвіч і Уладзіслаў Юркоў распавялі беларусам у Польшчы і палякам, якія цікавяцца Беларуссю пра тое, чаму яны вырашылі аднесці табурэт з беларускай кухні на іншы край свету, а таксама праспявалі беларускія і украінскія народныя песні і паказалі трэйлер да вялікага фільма пра падарожжа, які выйдзе бліжэй да восені бягучага году.
Нагадаем, што гэтая выстава прайшла ў беларускай сталіцы мінулай восенню ў галерэе "Ў".
Падрабязней пра падарожжа можна пачытаць ў нашым цыкле "З табурэтам праз акіяны".