Брэсцкая ДАІ разам з музыкамі Філа Колінза дасць рок-канцэрт у Мікашэвічах

Рок-канцэрт у Мікашэвічах збіраецца даць брэсцкая ДАІ. Удзел у ім бяруць былыя саксафаніст і бас-гітарыст Філа Колінза. “На разагрэве” ў Майкла Мантры і Браяна Чобі мясцовая група “Спасение”. Кіраўнік аддзела агітацыі і прапаганды брэсцкай абласной аўтаінспекцыі капітан Наталля Сахарчук паведаміла Еўрарадыё:

"Наша акцыя адбудзецца ў ноч з 13 на 14 сакавіка. Мы нездарма выбралі менавіты гэты горад. Тут не толькі вялікія праблемы з правіламі дарожнага руху, але з наркаманіяй. Ужо разыйшоўся “піяр”, людзі ведаюць, і мы чакаем, што прыйдзе ад 500 да 600 гледачоў".


Мэта акцыі, зразумела, прафілактыка здарэнняў на дарогах, сказала Наталля Сахарчук. Акрамя музыкі, супрацоўнікі ДАІ мяркуюць паказваць відэаролікі і ладзіць конкурсы. Рок-акцыя прыйшла наўзамен дыскатуру “Жыві па правілах” з удзелам лепшага рэгуліроўшчыка руху і дэманстрацыяй ролікаў пра маладых кіроўцаў, якія ўчынілі ДТЗ з летальным сыходам.

Дарэчы, у 2009 годзе на дарогах Брэсцкай вобласці, нягледзечы на значны прырост колькасці аўтамабіляў, загінулі на 29 чалавек менш, чым у 2008 годзе. Цяпер у вобласці зарэгістравана 650 тысяч легкавікоў.


Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі