Брэсцкія прадпрымальнікі плацяць і за арэнду, і за рэканструкцыю рынку

Прадпрымальніца Лідзія: "180 тысяч беларускіх рублёў аплацілі за падмурак, 640 за перанос канструкцыі і 50 тысяч за электрычнасць. Агулам  870 тысяч. Добра, што яшчэ так абышлося. Пытанне стаяла так, што нам зусім месца магло не быць на рынку. За арэнду зямлі плацім новаму гаспадару, прыватніку".

Новы ўладальнік будынка рэстарана і рынка “Юбілейны” — гэта расійская кампанія “АЛМІ”. Яна ўжо мае ў Беларусі сетку з 16 крамаў, гіпер- і супермаркетаў. Год таму яна купіла “Юбілейны” з пазыкамі і абавязалася цягам пяці гадоў захаваць профіль рынку і працаўладкаваць работнікаў.

А страты за рэканструкцыю даводзіцца аплочваць уладальнікам шапікаў. Агулам на рынку перанеслі 37 шапікаў. Новая адміністрацыя кажа, што перанос часовы. Нехта павінен будзе аплаціць і вяртанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі