Ці прадугледжвае барацьба за незалежнасць нацыяналізацыю прадпрыемстваў?

“Трэба дамагацца як найшырэйшага прызнаньня міжнароднай супольнасьцю, што Аляксандар Лукашэнка і дзяржаўныя органы пад ягоным кантролем, пры адсутнасьці дэмакратычнай легітымнасьці, ня ёсьць правамоцным і дзеяздольным прадстаўніцтвам Беларусі (…) Гэткія пагадненьні ня будуць абавязковыя для дэмакратычнай беларускай дзяржавы ў будучыні, а стануць прадметам перагляду і магчымага скасаваньня або карэкцыі”, — гэта не ўрывак з рэвалюцыйнага маніфеста 1917 года, гэта мемарандум Рады БНР, падпісаны большасцю апазіцыйных дэмакратычных лідараў ў пачатку лістапада 2012-га.

121114_pilecki_bnr.mp3

Дакумент павінен аб’яднаць усе дэмакратычныя сілы і дапамагчы захаваць незалежнасць Беларусі. Пытанне, наколькі адпавядаюць дэмакратычным нормам абяцанні зрабіць дамовы па продажы маёмасці “неабавязковымі для дэмакратычнай беларускай дзяржавы”.

Адзін з падпісантаў, Уладзімір Някляеў, лічыць, што дакумент гэты не варта ўспрымаць як канчатковы закон.

“Усё, што дэкларуецца ў гэтым дакуменце — прымаецца недзяржаўнай структурай. Гэта не канчатковы закон. І будзе ўзгадняцца”.

Пры гэтым лідар “Гавары праўду” прызнае, што “узяць і адмяніць” дамовы, падпісаныя ў часы Лукашэнкі, будзе зусім няпроста. Асабліва тыя, якія заключаліся з замежнымі партнёрамі.

“Для прыватызацыі нашай маёмасці бываюць вельмі розныя варыянты. І нейкія з іх, дарэчы, праходзяць экспертызу ў міжнародных структурах. Пасля іх адмяніць будзе не так проста”.

Мемарандум падпісалі “Гавары праўду”, БНФ, Рух “За свабоду”, АГП, Рада беларускай інтэлігенцыі, БХД і іншыя. Усе яны ў рознай ступені прытрымліваюцца так званага “правага” боку палітычнай сцэны. Відавочна, гэта не замінае ім дапускаць магчымасць нацыяналізацыі ў будучыні.

Станіслаў Шушкевіч, які таксама значыцца сярод падпісантаў мемарандума, не бачыць нейкай крамолы ў гэтым. Гаворыць, што міжнародная супольнасць у стане зразумець беларускую спецыфіку. А вось выпраўляць памылкі дзейнай улады давядзецца.

“Дапускаць тое, каб нелегітымная ўлада, нелегітымны прэзідэнт так раскідваліся дзяржаўнай маёмасцю проста нельга”.

З правага крыла апазіцыі мемарандум не падпісаў толькі Андрэй Саннікаў. Назваўшы яго пры гэтым “няграматным дакументам”. Але прэтэнзіі ў палітыка выклікала не магчымасць нацыяналізацыі маёмасці, а адсутнасць згадак пра палітвязняў.

“Для прыватызацыі нашай маёмасці бываюць вельмі розныя варыянты. І нейкія з іх, дарэчы, праходзяць экспертызу ў міжнародных структурах. Пасля іх адмяніць будзе не так проста”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі