DRI: Найпершая задача па сыходзе дыктатуры — змяніць заканадаўства

Эндру Брус і Пол О'Брэйдзі, дырэктары арганізацыі Democratic Reporting Inernational, назіраюць поплеч з карэспандэнткай Еўрарадыё Цінай  Сікорскай першыя дэмакратычныя выбары ў Егіпце. Увогуле DRI назірае па ўсім свеце за захоўваннем выбарчых стандартаў, у 1990-х яны працавалі і ў нашай краіне.

Эндру  Брус, дырэктар Democratic Reporting International, спецыяліст па міжнародных стандартах назірання за выбарамі: Цяпер у Егіпце цікавая сітуацыя, калі міжнародныя арганізацыі, такія як Еўрасаюз, Афрыканскі саюз па бяспецы, супольныя еўрапейскія арганізацыі не прадстаўленыя непасрэдна і не акрэдытаваныя афіцыйна на выбарах. Але міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі, такія, як цэнтр Картэра, Нацыянальны дэмакратычны інстытут, Айсэф з Паўднёвай Амерыкі прысутнічаюць. 

У маім разуменні, яны прадстаўленыя ў ролі сведкаў, ці міжнародных назіральнікаў, гэта, па сутнасці , падобныя функцыі. У іх будзе доступ у выбарчыя ўчасткі, а таксама ў пункты падліку галасоў, але мы спадзяемся, будзе шанец пабачыць як мага больш этапаў усяго галасавання.

У той жа самы час, існуе пэўная колькасць сучасных арганізацый, якія маюць некалькі тысячаў акрэдытаваных назіральнікаў па ўсёй краіне, якія будуць прысутнічаць у працэсе ў розныя дні і ў розных рэгіёнах. Мы вельмі спадзяемся, што менавіта яны збяруць крытычную масу інфармацыі. І калі сабраць разам іх сведчанні і сведчанні міжнародных назіральнікаў, а таксама інфармацыю ад дыпламатаў, якія будуць таксама прысутнічаць ва ўсе дні, то можна спадзявацца на тое, што гэта дасць нам магчымасць пабачыць агульную карціну таго, што будзе адбывацца ў панядзелак і аўторак.

Пол О'Грэйдзі, дырэктар Democratic Reporting International, трэнер па тэхніках міжнароднага назірання, спецыяліст па Паўночнай Афрыцы і Блізкім Усходзе: Так, я думаю, што праблемы пераходных перыядаў пасля дыктатуры і перад дэмакратыяй гэта набор законаў, на якія ўсе здолеюць пагадзіцца і якія не будуць супярэчаць адно аднаму. Канешне, некаторыя законы паляпшаюцца, а наконт некаторых дагэтуль ідуць няспынныя спрэчкі. Але самае галоўнае ў пераходным перыядзе гэта не застацца там надоўга, у тым, каб падняцца з аднаго ўзроўня на іншы. І гэтаму пераходу на новы ўзровень спрыяюць дзеянні, такія масавыя і істотныя, як гэтыя парламенцкія выбары. Людзі мусяць перадаць уладу грамадзянскім інстытуцыям. Гэтыя выбары адбываюцца ў даволі напружанай атмасферы, але, тым не менш, яны пакажуць і падкажуць рашэнне многіх праблем грамадства.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі