У калекцыі Троіцы стала больш на 5 узнагарод

120321 Malina Experty.mp3

“Выбіраючы паміж “Троіцай” і чым заўгодна, любы чалавек заўсёды выбірае “Троіцу”, нават калі гэты іншы - “Ляпіс Трубяцкой”, - такім чынам музычны крытык Таццяна Заміроўская ўручыла легендарнаму этна-трыа “Прыз Вялікага журы” за альбом “Зімачка” – чацвёртую на той момант узнагароду гурту ад Experty.by.

Таццяна Заміроўская

Сяргей Будкін – рэдактар парталу TUZIN.fm – давёў справу да канца, аддаўшы “Зімачцы” галоўную шыльду з надпісам “Альбом года”.

Сяргей Будкін: “Неверагодная была канкурэнцыя ў гэтай намінацыі сярод альбомаў беларускіх, таму што іх было выдадзена больш за 60. Сярод іх, напэўна, палова вартая абсалютнай увагі і хаця б аднаразовага праслухоўвання. На трэцім месцы “Патас /Попс/Прапаганда” Pomidor/off, на другім “Весёлые картинки” “Ляпісаў”. На першым – самі ведаеце хто”.

Сяргей Будкін

“Весёлые картинки” Ляпісаў сапраўды наступалі на пяты “Зімачцы”, аднак сталі ўладальнікам толькі адной узнагароды  – “Лепшы рок-альбом”. У сваю чаргу, спрабаваў не адставаць ад “Весёлых картинок” “Патас /Попс/Прапаганда” гурта Pomidor/off.

 “Быць троечнікам – гэта не самае кепскае ў жыцці, - смяецца Аляксандр Памідораў. -  Да таго ж, гэта тройка ці двойка не з канца а ад пачатку. Да таго ж, мы ў вельмі добрай кампаніі. Я вельмі задаволены, шкада толькі, што хлопцы мае не змаглі прыехаць. Мы ж музыку робім не дзеля прэмій. Гэта прэміі для музыкі!”

Аляксандр Памідораў

Арцём Залескі. “Серебряная Свадьба”


У лік пераможцаў музычнай прэміі Experty.by трапіў альбом “Сердечная мускулатура” фрык-кабарэ-бэнд “Серебряная Свадьба” , атрымаўшы “Прыз замежных экспертаў”.

“Версія замежных экспертаў – гэта погляд звонку, - тлумачыць сутнасць узнагароды ад замежных экспертаў каардынатар парталу Experty.by Зміцер Безкаравайны. -  Запрашаюцца крытыкі з краін, з якімі мяжуе Беларусь. Людзей штогод мяняем, каб большая колькасць журналістаў знаёмілася з беларускай музыкай, і штогод яны дзякуюць, што мы іх прымусілі паслухаць 60 альбомаў. Яны кажуць, што як мінімум 5-6 альбомаў асядаюць у плэеры і застаюцца з імі назаўсёды!”.

Зміцер Безкаравайны


Узнагароду прымае прадстаўніца кампаніі “Вигма”


Лепшым рэкорд-лэйблам стала кампанія “Вигма”. Лепшым дэбютным альбомам года эксперты прызналі “Smooth Season” гурта B_Side.


 “Калі шчыра – мы не спадзяваліся ні на што – проста хацелі выступіць для людзей, - дзеліцца ўражаннямі вакалістка гурта. -  Але мы не чакалі, што пераможам і возьмем хоць што-небудзь. Наогул, мы не чакалі такой аддачы ад людзей на наш альбом, на нашу музыку. Але ўсё атрымалася, вялікі дзякуй усім!”

B_Side


Такім чынам, трыумфатарам цырымоніі чарговы раз стаў альбом “Троіцы”. Апроч “Альбома года” і “Прыза Вялікага журы” “Зімачка” стала да таго ж “Лепшым фольк-альбомам”, “Лепшым беларускамоўным альбомам”, і атрымала “Прыз народных экспертаў”.

 “Дай Бог, каб было ў нас шмат канцэртаў: каб мы не прасілі, не шукалі грошай, а такія кампакт-дыскі ў выдатных студыях рабілі за свой кошт. Дзякуй усім!” – пракаментаваў перамогу “Зімачкі” Іван Кірчук.  

Алег Клімаў

Нагадаем, па выніках 2008 года “Альбомам года” паводле сайту Experty.by сталі альбомы “Сон Трава” Троіцы і “Маніфест” Ляпіса Трубяцкога. “Лепшым альбомам” 2010 года  -  “Рух” Дзецідзяцей. У 2009 – “Hello” трыа The Toobes. Дарэчы, “Generation” Тубсаў увайшоў у топ-10 лепшых альбомаў 2011 года. Але самі музыкі, як заўсёды, нібыта абыякава паставіліся да не лідуючых пазіцый сваёй пласцінкі. Больш за тое, увогуле паабяцалі знішчыць усе свае ўзнагароды: “Мы спалім усе ўзнагароды і разаб’ем карону!” Жарт, канешне. Але на тое яны і Тубсы! 


Зміцер Падбярэзскі  


Іван Кірчук і "народны эксперт" Андрэй Сцепанец


Троіца


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі