Капіраванне інфармацыі прызналі ...рэлігіяй!

Група, якая называе сябе "Царквой Капімізму" (eng. copy + me, "капіяваць" + "я"), гаворыць, што афіцыйнае прызнанне з боку дзяржавы дасць ёй прававую абарону і свабоду "свяшчэннадзеяння".

 

Шведскія СМІ адзначаюць, што "Царква Капімізма" шчыльна звязаная з "Піратскім рухам" Швецыі, які выступае за свабодны распаўсюд інфармацыі і супраць абароны аўтарскіх правоў.

 

Свяшчэннымі сімваламі новага культу з'яўляюцца спалучэнні клавіш CTRL+C і CTRL+V (скапіяваць/уставіць). Заснавальнікам новага рэлігійнага вучэння з'яўляецца 19-годні студэнт філасофіі Ісак Гэрсан.

 

Гэрсан вырашыў абараняць сваё права свабоднага файлаабмену ў інтэрнэце такім незвычайным шляхам.

 

Паводле: rbc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі