Лявон Вольскі: Дзень народзінаў не адзначаю з гадоў 33-х!

Свайго узросту заснавальнік легендарнага гурта NRM, лідар “Крамбамбулі”, пісьменнік ды мастак Лявон Вольскі ад прыхільнікаў не хавае — сёння яму спаўняецца 47 гадоў. Вось толькі маштабнага святкавання ён не плануе.

120914_volski.mp3

Лявон Вольскі: “Жонка, дачка, нейкія сябры самыя блізкія. Не будзе нейкага свята агульнапрынятага, застолля, тостаў, "вазліянняў" —збярэмся на пару гадзін. Я звычайна не святкую Дзень народзінаў і даўно ўжо — гадоў з 33-х. Можа крышачку віна сухога вып’ю — заўтра канцэрт, так што асабліва не разгонішся. Я б увогуле паехаў бы ў вёску, каб быў вольны дзень. Там бы пакасіў класна!”.

Ніякіх падарункаў ад сяброў Лявон не чакае. Кажа, што ў яго і так усё ёсць. Нават добры набор гітар — мара ўсіх музыкантаў-гітарыстаў. Не чакае таксама ад сяброў ніякіх сюрпрызаў і неспадзяванак.

Еўрарадыё далучаецца да віншаванняў Лявону і зычыць новых песень, карцін ды іншых выбітных твораў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі