Лявон Вольскі сёння зладзіць аўтограф-сесію
У кнігарні “логвінаЎ”, што на Незалежнасці 37А у Мінску, ён падпіша ўсім ахвочым сваю новую кнігу прозы “Міларусь”.
У кнізе сабраныя празаічныя творы Вольскага, пачынаючы з 80-х гадоў і да нашага часу. Сюды ўвайшлі 13 апавяданняў і аповесць “Пакуль сабачка жывы”.
Прыйсці па аўтограф Лявона Вольскага можна з 19.00 да 21.00