На канцэрце памяці Стыва Джобса ў Мінску выступяць "Ляпісы" і Вольскі

У памяць пра Стыва Джобса на працягу некалькіх дзён у сталіцы адбудзецца цэлы шэраг мерапрыемстваў. Кожны вечар з 13 па 17 кастрычніка ў згаданай кавярні будзе дэманстравацца фільм "Піраты Сіліконавай даліны", прысвечаны Джобсу.

А на 14 кастрычніка прызначаны мемарыяльны рок-канцэрт "Steve Jobs Day: Кажыце пра Стыва". Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел "J:Мoрс", "Ляпіс Трубяцкі", Лявон Вольскі, "Дай дарогу", Пётр Клюеў, GF. Frederic, MEDUZA, The Toobes, "Разбітае сэрца пацана", IQ48, Sub Rosa Dictum, Green Pepper, Lite Sound, The Stokes, Dali, Akute і "Нестандартны варыянт". На канцэрт запрошаныя і беларускія прадстаўнікі Apple, перадае БелаПАН.

Арганізатары канцэрту рыхтуюць прэзентацыю пра жыццё Стыва Джобса. Кожны ахвотнік зможа зрабіць бодзі-арт ці набыць значок. Уся акцыя мае дабрачынны характар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі