На нямецкім вакзале з гандлёвага аўтамата дасталі п'янага папугая
Птушку вызвалілі, але гора-жартаўніка працягваюць шукаць і прыцягнуць да адказнасці.
У Германіі была праведзеная аперацыя па вызваленні карэлы - птушкі сямейства какаду - з апарата па продажы квіткоў, паведамляе DPA. Папугаю прыйшлі на дапамогу на чыгуначным вакзале ў горадзе Флеа ў зямлі Саксонія.
Карэлу ў апараце заўважыў пасажыр, які збіраўся набыць квіток на цягнік 22 кастрычніка, у суботу. Ён паведаміў пра птушку ў адміністрацыі вакзала, і на месца былі выкліканы паліцэйскія, мэр, а потым пажарны, які з'яўляецца членам асацыяцыі заводчыкаў птушак.
Калі папугая дасталі, стала зразумела, што ён знаходзіцца ў стане лёгкага ап'янення - перад тым, як яго змясцілі ў білетную машыну, яго акунулі ў піва і ён праглынуў некаторую колькасць напою. Цяпер ён пачуваецца добра і знаходзіцца ў свайго ратаўніка.
Хто засунуў папугая ў апарат, застаецца невядомым, але праводзіцца расследаванне і вінаватага прыцягнуць да адказнасці за жорсткае стаўленне да жывёлы.