На што беларускі паралімпіец траціць 280 тысяч долараў прызавых?

Цяжкаатлетка Ірына Кулеша (75 кг) за бронзу Алімпіяды атрымала 50 тысяч долараў прызавых.

"Казала, што на будаўніцтва пойдуць. Будзе дом будаваць па льготным крэдыце. Ёй толькі нядаўна Лукашэнка падпісаў дакументы, — распавядае Яўгенія Пятроўна, маці атлеткі. —  Яна нібыта не мае патрэбы: ёсць кватэра. Але Лукашэнка дакументы падпісаў".

Еўрарадыё: А муж таксама спартсмен?

Яўгенія Пятроўна: "Не, муж будаўнік. Плітку кладзе, ламінат, тынкуе".

Ірына Кулеша


Дарэчы, каб купіць двухпакаёўку ў Брэсце, Ірына некалі брала банкаўскі крэдыт. Для дасягнення жыллёвых мэтаў яна нават не паехала пасля Алімпіяды на замежныя адпачынкі, правяла час на Брэстчыне.

Пры дапамозе прэміяльных вырашае пытанне з жыллём і трыўмфатар паралімпіяды ў плаванні Ігар Бокій.

За пяць залатых медалёў і адно срэбра ён атрымаў 280 тысяч долараў.

Ігар Бокій: "Я куплю кватэру ў Мінску, калі найду добрую. І ўсё. Ад вобласці мне далі кватэру аднапакаёвую ў Бабруйску".


Плыўчыха Аляксандра Герасіменя за два срэбныя медалі лонданскіх Гульняў мусіла атрымаць 150 тысяч долараў прэміяльных. Цікавімся ў спартсменкі, ці выплацілі гэтыя грошы.

Аляксандра Герасіменя: "Канешне, усё, як абяцалі".

Еўрарадыё: І як вы імі распарадзіліся?

Аляксандра Герасіменя: "Пакуль паклала ў банк. Не трэба спяшацца, варта ўсё граматна размеркаваць".

Гэтак жа зрабіла і мастацкая гімнастка Аляксандра Наркевіч: прэміяльныя за бронзавы медаль захавала ў банку. Праўда, пасля гульняў з’ездзіла на адпачынак у Грэцыю.

З апытаных намі спартсменаў прэміяльныя за Алімпіяду не адбіліся радыкальна, хіба, на бюджэце залатога медаліста Максіма Мірнага — топавыя тэнісісты і без таго зарабляюць ого-го!

"Яму 150 тысяч долараў далі, — кажа бацька і трэнер спартсмена Мікалай Мірны. — І мне далі як асабістаму трэнеру ажно 37,5 тысяч долараў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі