На Сядзібе БНФ сёння выступіць Лявон Вольскі
Выступ музыкі пройдзе ў рамках Музычнага марафону салідарнасці з палітвязнямі.
Канцэрт адбудзецца ў мінскім офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак а 18-й.
Нагадаем, што ўчора ў Музычным марафоне салідарнасці ўдзельнічаў спявак Зміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Пушкін. Вядомыя літаратары, музыкі і мастакі ладзяць гэтыя акцыі салідарнасці, каб нагадаць грамадству пра 16 палітвязняў.
Фота — xlam.by, svaboda.org