Надзвычайную сітуацыю ў Бразіліі абвясцілі больш за 80 гарадоў (фота)

Рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за засухі абвясцілі 32 гарады ў паўднёвым бразільскім штаце Рыо-Грандэ-ду-Сул, паведамляе РИА "Новости" са спасылкай на мясцовую службу Грамадзянскай абароны.

 

Паводле дадзеных ведамства, узровень ападкаў у снежні быў на 60% ніжэй за норму. У выніку ў гэтым рэгіёне, які спецыялізуецца на жывёлагадоўлі і вырошчванні зернавых, зафіксаваны неўраджай і высокая смяротнасць жывёлаў і рыб, пацярпелі каля 70% земляў.

 

У той жа час суседні паўднёвы ўсход Бразіліі пакутуе ад моцных залеваў і навадненняў. У выніку дажджоў, якія ідуць з канца кастрычніка, больш за 9000 чалавек пазбаўленыя жытла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі