Неверагодная гісторыя пра калядную паштоўку, што падарожнічала 61 год

Каляднае пасланне ўпершыню адправілі ў 1950-м годзе. Тады яго адправіў жыхар Тэхаса Экер Хэнкс свайму сябру Лі Келі. Але праз год паштоўка вярнулася назад. Сябры пачалі жартоўную традыцыю перасылаць адно аднаму адну і тую ж паштоўку. І, пры гэтым, яны кожны год адпраўлялі яе з розных населеных пунктаў.

 

Нават калі адзін з сяброў - Келі, сканаў, традыцыя адпраўкі старога паслання засталася. Яе працягнула ўдава Келі. І вось цяпер, праз столькі год, адпраўка старой паштоўкі перарвалася - Хэнкс нядаўна атрымаў канверт, дзе было пазначана, па па гэтым адрасе атрымальнік больш не пражывае. 89-годні мужчына вырашыў, што ўдава яго сябра пераехала ў дом састарэлых.

Паводле http://svit24.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі