Пакуль Лукашэнка гуляў па Брэсту, на суседняй вуліцы ішла стральба
Працаўнік брэсцкага камунгаса адстрэльваў сабак у той час, калі кіраўнік дзяржавы гуляў па брэсцкіх вуліцах.
Ён прызнае, што давялося мець справу з аховай прэзідэнта, але ўсё скончылася "непрыемнымі размовамі".
Працаўніка камунгаса, які ў дзень нядаўняга прыезду ў Брэст Аляксандра Лукашэнкі страляў па сабаках, не пакаралі. Пра гэта Еўрарадыё стала вядома ад самога стралка.
Супрацоўнік аддзела адлову бадзяжных жывёл: "Я страляў. На бульвары Гогаля. Вось дзве гільзы. Ахова прэзідэнта там была".
Па словах ветэрана аддзела, ніякіх санкцый супраць яго не было ні ў дзень здарэння, ні пазней. Толькі непрыемныя размовы. А вось пра тое здарэнне "пішуць розную лухту", сказаў стралок. Прыкладам, нібыта стральба была такая інтэнсіўная, што "гільза нагу журналістцы апякла". Хіба можа пластмасавая гільза апекчы нагу? — пытаецца мужчына.

Нагадаем, сайт "Виртуальный Брест" пісаў: "Падчас сустрэчы Прэзідэнта ў горадзе была адкрытая страляніна. Прычым стрэл быў гучны, чулі яго многія, і рэакцыя службы бяспекі была неадкладная — знайсці і абязшкодзіць. Але трывога аказалася дарэмнай — вёўся планавы адстрэл бадзяжных жывёлаў. Хто і чаму не скарэктаваў план — пакуль загадка... Служба бяспекі спрацавала аператыўна, стралка знайшлі, яго начальства таксама...".
Малодшы калега працаўніка камунгаса А. пацвердзіў:
"У той дзень мы працавалі з гонарам. Выпусцілі столькі сабак у горад! Працую тры гады тут, ніколі такога не было, каб акурат на дзень прыезда прэзідэнта выпусцілі столькі сабак".
А, як высветлілася, стралялі ў сабаку байцовай пароды, у піт-буля, сказаў малады чалавек. Нібыта, забіць сабаку не ўдалося, яго забралі два бамжы, начапіўшы наморднік.

Мабыць, сапраўды 29 кастрычніка ў Брэсце быў дзень дзіўных супадзенняў, бо ўвечары народны артыст Расіі Валерый Залатухін паказаў у драматычным тэатры імя Ленінскага Камсамола спектакль “Сабачае сэрца”...
Фота: adzinstva.by