Фатограф-руфер: Будынак Адміністрацыі прэзідэнта мы не знайшлі...

Фатограф-руфер: "Калі здымаеш іншыя гарады, такога рэзананса няма"

Еўрарадыё: Чым зацікавіў Мінск?

Раскалаў: У нас усё спантанна выйшла. Мой сябра прапанаваў туды паехаць і я пагадзіўся. Тым больш, мы збіраліся ехаць у Кіеў, а чаму б у Кіеў не паехаць праз Мінск?.

Еўрарадыё: Як вы арыентаваліся ў горадзе? Нехта вас вадзіў па гэтых месцах?

Раскалаў: Не. Мы сваёй кампаніяй прыехалі. Нас было каля 5 чалавек. Я сам з Кіева і два чалавекі з Масквы. Мы самі па сабе арыентаваліся і глядзелі, дзе што.

Еўрарадыё: І колькі дзён вы лазілі па Мінску?

Раскалаў: Тры з паловай.

Еўрарадыё: Ноччу таксама лазілі?

Раскалаў: Так, мы фактычна не спалі, калі спалі то па дзве-тры гадзіны на якім-небудзь даху.

Еўрарадыё: А вы чакаеце, што беларуская міліцыя, пасля гэтага фотарэпартажу, захоча з вамі паразмаўляць?

Раскалаў: За што размаўляць? Я здзейсніў толькі некалькі адміністратыўных правапарушэнняў. Адміністратыўнае правапарушэнне – штраф, калі дойдзе да штрафу, то заплачу.

Еўрарадыё: На вашу думку, чаму фотарэпартаж выклікаў такі рэзананс у інтэрнэце?

Раскалаў: Не ведаю, можа, проста ў Беларусі так не прынята. Напрыклад, калі выкладаць фотаздымкі такога ж плану, яшчэ больш цікавыя месцы Кіева, Масквы, то ўсе проста кажуць, што цікавыя фотаздымкі, месцы, а кіраўніцтву – ўсім цалкам напляваць.

Еўрарадыё: А чаму вы не пабывалі на даху Дома ўрада ці на рэзідэнцыі прэзідэнта?

Раскалаў: На Дом ўрада мы знайшлі пажарную лесвіцу, але неяк здаровы сэнс пераважыў, а рэзідэнцыя прэзідэнта мы не ведаем, дзе знаходзіцца, на жаль.

Еўрарадыё: Вы яе таксама фатаграфавалі.

Раскалаў: Я па wikimapia пасля шукаў месцы, у якіх мы былі і ўказваў прыкладна, што на фотцы знаходзіцца.

Еўрарадыё: Як вы забраліся ў метро?

Раскалаў: Я гэта падрабязна апісаў. Дастаткова прыйсці на станцыю метро Грушаўка, бо там большасць вентыляцыйных ствалоў не ахоўваюцца ніякім чынам. Проста, праходзіце, спускаецеся ўніз – і вы ў метро.

Еўрарадыё: Якія ўражанні засталіся пасля Мінска?

Раскалаў: Мінск вельмі танны горад. Мы за гэтыя ўсе дні патрацілі ўсяго толькі 1000 расійскіх рублёў. Для мяне гэта, шчыра кажучы, было шокам, бо я 1000 рублёў трачу за 2 дні ў Маскве, а ўлічваючы, што мы елі, набывалі шмат ўсяго, у рэстараны нават хадзілі. Карацей, горад вельмі танны, чысты, мне спадабалася.

Еўрарадыё: Не страшна было начаваць насупраць КДБ?

Раскалаў: Не. Ведаеце, гэта, здаецца, самае лепшае месца начоўкі, якое ў мяне ўвогуле калі-небудзь было на даху. Шалёна ўтульна, там ёсць святло, ёсць электрычнасць, там цёпла. Там былі нейкія ўжо газеты раскіданыя. Мы іх акуратна заслалі, паверх паклалі спальнік і улягліся спаць.

Еўрарадыё: Не страшна лазіць па высотках, па начах, кепская бачнасць?

Раскалаў: Раней, калі адзін лазіў, то было страшнавата, а цяпер у кампаніі з сябрамі нават вельмі прыемна.

Еўрарадыё: Гэта трэба мець нейкія спецыяльныя навыкі, трэніравацца дзесьці?

Раскалаў: Не, я нідзе не трэніраваўся.

Еўрарадыё: Вернемся да тэмы метро, колькі вы там былі, каго-небудзь бачылі?

Раскалаў: Нікога мы не бачылі. Ніводнага працоўнага, ніводнага будаўніка – нікога. Спакойна прайшлі ўсе тунелі ад станцыі Грушаўка, Міхалова. Можа, усе будаўнікі былі на паверхні, хоць ішоў вельмі моцны дождж.

Еўрарадыё: А вы чулі, што беларускія хлопцы таксама залазілі ноччу ў мінскае метро і ім пасля гэтага далі падзяку?

Раскалаў: Так. Ну, яны як залезлі, яны проста ішлі каля пераходу і пабачылі адкрытыя дзверы, здаецца, ў Навасібірску нешта падобнае было.

Еўрарадыё: А вы не чакаеце падзякі?

Раскалаў: Шчыра кажучы, асабліва падзяка і не патрэбная. Я проста паказаў прыгожыя фотаздымкі – гэта мая мэта.

Еўрарадыё: Вас не бачыла міліцыя, ваенныя, а ці бачылі вас звычайныя людзі, ці вы засталіся незаўважанымі для ўсіх?

Раскалаў: Наўрад ці нас нават людзі бачылі.

Еўрарадыё: Хоць вы гэта рабілі і ўдзень, так?

Раскалаў: Так. Уявім так, вы ідзяце па галоўнай вуліцы Мінска, там праспект Незалежнасці, глядзіце на будоўлю, а там нейкія стаяць людзі, можна адразу падумаць, што гэта проста будаўнікі, нічога незвычайнага.

Еўрарадыё: Якія яшчэ мэты, якія вышыні і планы?

Раскалаў: У Мінск я больш ніколі, пэўна, не паеду, бо за гэтыя тры з паловай дні паспелі абысці ўсё, што толькі магчыма, а горад сам па сабе маленькі і сэнсу я больш не бачу ездзіць. А так, калі папрацаваць у Маскве месяц і прыехаць туды жыць на паўгода, то ўвогуле цудоўна.

Еўрарадыё: А іншыя гарады Беларусі вас не зацікавілі?

Раскалаў: Я так разумею, Мінск адзіны горад-мільённік. Я пра Беларусь увогуле нічога не ведаю. Мы ехалі ў невядомую краіну, у невядомы горад, зусім без якіх-небудзь кантактаў, месцаў. Усё шукалі самі.

Фота: raskalov-vit

Раскалаў: Нікога мы не бачылі. Ніводнага працоўнага, ніводнага будаўніка – нікога. Спакойна прайшлі ўсе тунелі ад станцыі Грушаўка, Міхолава. Можа, усе будаўнікі былі на паверхні, хоць ішоў вельмі моцны дождж.

Еўрарадыё: А вы чулі, што беларускія хлопцы таксама залазілі ноччу ў мінскае метро і ім пасля гэтага далі падзяку?

Раскалаў: Так. Ну, яны як залезлі, яны проста ішлі каля пераходу і пабачылі адкрытыя дзверы, здаецца, ў Навасібірску нешта падобнае было.

Еўрарадыё: А вы не чакаеце падзякі?

Раскалаў: Шчыра кажучы, асабліва падзяка і не патрэбная. Я проста паказаў прыгожыя фотаздымкі – гэта мая мэта.

Еўрарадыё: Вас не бачыла міліцыя, ваенныя, а ці бачылі вас звычайныя людзі, ці вы засталіся незаўважанымі для ўсіх?

Раскалаў: Наўрад ці нас нават людзі бачылі.

Еўрарадыё: Хоць вы гэта рабілі і ўдзень, так?

Раскалаў: Так. Уявім так, вы ідзяце па галоўнай вуліцы Мінска, там праспект Незалежнасці, глядзіце на будоўлю, а там нейкія стаяць людзі, можна адразу падумаць, што гэта проста будаўнікі, нічога незвычайнага.

Еўрарадыё: Якія яшчэ мэты, якія вышыні і планы?

Раскалаў: У Мінск я больш ніколі, пэўна, не паеду, бо за гэтыя тры з паловай дні паспелі абысці ўсё, што толькі магчыма, а горад сам па сабе маленькі і сэнсу я больш не бачу ездзіць. А так, калі папрацаваць у Маскве месяц і прыехаць туды жыць на паўгода, то ўвогуле цудоўна.

Еўрарадыё: А іншыя гарады Беларусі вас не зацікавілі?

Раскалаў: Я так разумею, Мінск адзіны горад-мільённік. Я пра Беларусь увогуле нічога не ведаю. Мы ехалі ў невядомую краіну, у невядомы горад, зусім без якіх-небудзь кантактаў, месцаў. Усё шукалі самі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі