У Брэсце знайшлі "д'ябальскі" мікрараён — з лічбай "666" (фота)

Здымак мікрараёну "Кавалёва" з GoogleMaps размесціў на сваім сайце брэсцкі фатограф  Аляксандр Шульгач. Як паведамляе аўтар сайту, чытачы даслалі яму інфармацыю пра падобныя дамы ў іншых гарадах былога Савецкага Саюза. Аказваецца, што "тры шасцёркі" можна назіраць з космасу таксама ва ўкраінскім Харкаве і расійскім Обнінску.

У Харкаве, паводле гарадской легенды, "666" - гэта недаробленае "СССР". Як сцвярджаюць харкаўчане, была праведзена вялікая праца, але
літару "Р" так і не дабудавалі. Некалькі новых будынкаў ператварылі "ССС" ў містычныя "666".

Магчыма, такое ж напрыканцы 80-х адбылося і ў Брэсце — "дугі" ад "шасцёрак" таксама ўяўляюць сабой асобныя дамы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі