У Гомелі працягваецца спажывецкая ліхаманка (ФОТА)
У адным з самых буйных супермаркетаў Гомеля людзі працягваюць скупаць цукар, муку і алей, а кошты працягваюць расці.
У гомельскім супермаркеце "Лінія" людзі змятаюць прадукты, негледзячы на тое, што кошты растуць як на дражджах. Еўрарадыё зафіксавала працэс на фота, а таксама кошты. Такім чынам, кошт на агуркі складае ўжо больш за 10.000, а легендарныя перцы сапраўды каштуюць больш 35.000 за кілаграм.
Дарэчы, цікава, што людзі скупаюць нават ужо не салнечнікавы алей, а... рапсавы. Бутэлькамі па 5 літраў.