У Літве распачаўся V Медыябаркэмп (ФОТА)

Сёння адбудуцца два вялікія блокі прэзентацый у трох розных месцах, у тым ліку будзе прэзентаванае наша Еўрарадыё.


Учора ўдзельнікаў звазілі ў вялікі парк "Цэнтр Еўропы", а сёння ўжо поўным ходам ідзе адукацыйны працэс! Праходзяць прэзентацыі, прысвечаныя рэгіянальнаму парталу "Смалявічы.бай", праграміст распавядае пра распрацоўку мабільных дадаткаў, прэзентуюць праект "Альтэрнатыўная моладзевая платформа", "Школа лічбавай бяспекі", прэзентаваная сацыяльная сетка для навукоўцаў, выступ Сяргея Чалага ("Армія аднаго чалавека"), "Хартыя'97", рэгіянальныя СМІ ва Украіне, PR-Кветка, друпал-клуб, новыя медыі ў рэкламе факультэта, новыя медыі для журналістаў і актывістаў, онлайн-лайфхакі для рэальнага жыцця, адукацыя для старэйшых жанчын, гарадскі праект "Cреда обитания", IT-адукацыя для дзяцей ды іншае. 


Заўтра чакаюцца вялікія майстар-класы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі