У Мінску пачаўся інфармацыйны форум "ТІБО-2013" (фотарэпартаж)

У Мінску адкрылася выстава "СМІ ў Беларусі" і XX Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2013".

Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін адкрывае выставу. За ім вітанне ад Лукашэнкі зачытае Радзькоў.

Некаторыя нават сюды прыйшлі пагуляць у "Танкі"

Холдынг "Гарызонт" выставіў тэлевізары "Шарп" і "Тошыба"

На выставе даволі шмат вайскоўцаў, ёсць і іх стэнд

"Луч" выставіў гадзіннікі, якія, праўда, і так можна пабачыць у фірмовай краме

У буфеце прадаюць нават дарагі віскі, але разлічыцца за яго можна толькі наяўнымі

Чэргі на рэгістрацыю з'явіліся ўжо з самай раніцы

Былі і іншыя вядомыя персоны. На фота Аляксандр Радзькоў і Павел Якубовіч. Таксама Еўрарадыё заўважыла Мікалая Лазавіка і Лідзію Ярмошыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі