У Віцебску аднаўляецца культавы Beatles-клуб "Чердачок"

30 сакавіка ў Віцебску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Beatles-клубу "Чердачок". Паўгода таму яго закрылі праз небяспеку пажара. Культавае месца пераязджае ў крыху большае гарышча дома насупраць, а таму амаль не змяняе адрасу.

 

“Мы жадаем зрабіць адкрыццё ў бітлоўскім стылі, — распавядае заснавальнік клубу Гарык Аганджанян. — Будуць выступаць The Apples, будуць пэўныя танцавальныя калектывы, на пачатак мы хочам прывезці аркестр, каб урачыстасці дадаць. Гэта будзе начная вечарына з 22-й гадзіны да раніцы. Разумееце, гэта месца, куды прыходзяць людзі і робяць што пажадаюць, таму можа быць экспромт і ўсё што заўгодна. У нас няма канкрэтна распланаванага мерапрыемства, як атрымаецца — так і атрымаецца!”


Гарык дадае, што канцэпцыя клубу абсалютна не зменіцца, гэта будуць канцэрты, творчыя сустрэчы, тусоўкі. Як і раней, пускаць у адноўлены "Чердачок" будуць толькі сяброў клуба і людзей, рэкамендаваных імі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі