Вольскі: У "чорным спісе" ёсць гурт на літару "К"
Лявон Вольскі прэзентаваў ў Брэсце сольны альбом "Белая яблыня грому" і новую праграму "Крамбамбулі" (фота).
Канцэрт-прэзентацыя апошняга сольнага праекту Лявона Вольскага — альбома "Белая яблыня" з песнямі на вершы беларускіх паэтаў — адбыўся ў зале Брэсцкага грамадска-культурнага цэнтру. Выступ суправаджаўся відэа-шэрагам з выявамі вершатворцаў, на словы якіх і была пакладзена музыка: Янкі Купалы, Пятруся Броўкі, Рыгора Барадуліна і іншых.
"У "чорным спісе" ёсць гурт на літару "К", песні якога мы зараз таксама заспяваем", — так Вольскі распачаў другую частку канцэрту, якая складалася з новых і старых песняў "Крамбамбулі".
Апошнія дзве песні — "Госці" і "Тры чарапахі" N.R.M. — зала падпявала стоячы.